прыўзнятая раўніна паміж Паўд. Уралам і Мугаджарамі на З, Казахскім драбнасопачнікам на У, у Казахстане. Даўж. каля 630 км, шыр. 300 км, выш. да 310 м. Уздоўж восевай часткі працягваецца Тургайская лагчына. Т.п. — платформавае ўтварэнне; адпавядае паўн. выступу Туранскай пліты і Тургайскаму прагіну. Складзена з марскіх і кантынент. адкладаў. Ёсць радовішчы магнетытавых руд, бурых жалезнякоў, баксітаў, вугалю. Паўн.ч. — з узгоркамі і ўваламі, парэзана слаба; паўд. — з ізаляванымі сталовымі ўзвышшамі, ёсць сетка лагчын і далін часовых рэк. У западзінах салёныя азёры. Клімат рэзка кантынент. і сухі. Паўн.ч. адносіцца да зоны сухіх стэпаў — раён непаліўнога збожжавага земляробства (пшаніца, проса, ячмень); паўд. — у зоне паўпустынь, якія выкарыстоўваюцца як паша.
эразійна-тэктанічная лагчына з плоскім дном, якая перасякае з Пн на ПдТургайскае плато, злучае раўніны Зах. Сібіры і паўн.ч. Туранскай нізіны, у Казахстане. Даўж. каля 800 км, шыр. 20—75 км, выш. да 125 м. Адпавядае восевай зоне Тургайскага прагіну. Складзена са старажытнаалювіяльных і азёрна-алювіяльных адкладаў. Дрэніруецца рэкамі Убаган (на Пн) і Тургай (на Пд). Шмат мелкаводных салёных азёр. На Пн — стэпы, на Пд — паўпустыні, якія выкарыстоўваюцца як паша. На тэр. Т.л. — Наурзумскі запаведнік.
існавала ў сярэднім і познім алігацэне ў Паўн. паўшар’і. Вылучана сав. палеабатанікам А.М.Крыштафовічам (1930). Ва Усх. Еўропе пашырылася з Азіі пасля адыходу мора. На Беларусі рэшткі Т.ф. выяўлены, ў Гомельскай вобл.
Складалася пераважна з шыракалістых лістападных парод. У склад уваходзілі бук, дуб, каштан, лапіна, вінаград, сумах, цюльпанавае дрэва, з голанасенных — хвоя (12 відаў), елка, кедр, лістоўніца, тсуга, секвоя, кіпарыс балотны, гінкга і інш.; вечназялёныя лаўры, пальмы, магноліі і інш. Некат. лічаць, што Т.ф. — тое, што арктатрацічная флора.
ТУРГА́НАЎ Барыс Аляксандравіч (21.10.1901, С.-Пецярбург — 7.5.1980),
рускі паэт, перакладчык. Скончыў Кіеўскі ун-т знешніх зносін (1923). Друкаваўся з 1921. Аўтар зб-каў «Простыя вершы» (1930), «Паходны крок» (1931), «Наш сцяг» (1942), «Маскоўскія вершы» (1947), кнігі нарысаў «Рэспубліка Туркменістан» (1930). На рус. мову пераклаў паэмы Я.Купалы «Курган» і «Тарасова доля», асобныя яго вершы, а таксама асобныя творы Я.Коласа, М.Машары, паэму П.Броўкі «Беларусь». Аўтар артыкулаў «Новыя вершы Янкі Купалы» (1936), «Пясняр беларускага народа» (1947; пра Я.Купалу), прадмовы да кнігі Я.Коласа «Выбраныя вершы» (1939).
ТУ́РГАР (позналац. turgor ад turgere уздуцца, напоўніцца),
напружаны стан клетачнай абалонкі, які ўтвараецца гідрастатычным ціскам унутрыклетачнай вадкасці. У раслін тургарны ціск пераважна 5—10 атм., у грыбоў — 50—100 атм. На працягу сутак мяняецца, што звязана з дынамікай транспірацыі: макс. ў перадранішнія гадзіны, мінім. пасля поўдня. Пры значным высыханні глебы або моцнай транспірацыі Т. можа знізіцца да нуля (завяданне). За кошт Т. тканкі маюць пругкасць, захоўваюць верт. стан сцёблаў (у травяністых), яго змена абумоўлівае рухі раслін і інш. Працэсы завядання, аўтолізу і старэння суправаджаюцца зніжэннем тургарнага ціску. У жывёл Т. клетак невысокі з-за адсутнасці ў іх трывалых клетачных сценак (плазматычныя мембраны вытрымліваюць розніцу ўнутр. і вонкавага ціску не больш за 0,5—1 атм.). У арганізме клеткі знаходзяцца ў ізатанічным (ці блізкім да яго) растворы.
ТУРГЕ́НЕЎ Іван Сяргеевіч (9.11.1818, г. Арол, Расія — 3.9.1883),
рускі пісьменнік. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1860). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1833—34), скончыў Пецярбургскі ун-т (1837). Літ. дзейнасць пачаў як паэт — рамант. вершы і паэма «Сцяно» (нап. 1834, апубл. 1913). На фарміраванне яго літ.-эстэт. поглядаў паўплываў В.Бялінскі. Пад уплывам натуральнай школы напісаў паэму «Памешчык» (1846), аповесць «Петушкоў» (1848), пачаў развенчваць рамантычнага, «дэманічнага» героя (аповесці «Андрэй Коласаў», 1844; «Тры партрэты», 1846; «Брэтэр», 1847). У цыкле апавяданняў «Запіскі паляўнічага» паказ духоўных якасцей і адоранасці рус. сялянства, паэтызацыя прыроды. У гогалеўскіх традыцыях напісаны п’есы «Безграшоўе» (1846), «Нахлебнік» (1848, апубл. 1857), «Месяц у вёсцы» (1855), «Снеданне ў прадвадзіцеля» (паст. 1849) і інш. Сацыяльныя, маральныя і духоўныя праблемы ў аповесцях «Муму» (1854), «Заезны дом» (1855). У лірыка-філас. аповесцях «Дзённік лішняга чалавека» (1850), «Паездка ў Палессе» (нап. 1853—57), «Зацішша» (1854), «Якаў Пасынкаў» (1855), «Перапіска», «Фауст» (абедзве 1856), «Ася» (1858), «Першае каханне» (1860) тып «лішняга чалавека», псіхалагічна глыбокія жаночыя характары, гісторыі трагічнага, нераздзеленага кахання. У рамане «Рудзін» (1856) тэма «лішняга чалавека» раскрыта глыбей і шырэй. Адно з найвялікшых яго маст. дасягненняў — раман «Дваранскае гняздо» (1859). У аснове рамана «Напярэдадні» (1860) думка пра неабходнасць свядома-гераічнай асобы. Раман «Бацькі і дзеці» (1862) пра ідэйныя, сац., філас., эстэт. спрэчкі 1860-х г. Пазней у творах Т. з’явіліся песімістычныя настроі (аповесці «Здані», 1864; «Даволі», 1865; раман «Дым», 1867). У перыяд народніцкага руху вярнуўся да вобраза «лішняга чалавека» (аповесць «Веснавыя воды», 1872) і гераічнай тэмы (раман «Новае», 1877). У кн. «Вершы ў прозе» (ч. 1, 1882) роздум над жыццём, сутнасцю паэзіі. Т. — мастак-рэаліст, тонкі псіхолаг, пранікнёны лірык. Яго творчасць паўплывала на развіццё сусв. л-ры. У 19 — пач. 20 ст. ўрыўкі з яго твораў перадрукоўваліся ў газетах, што выходзілі на Беларусі. Шырока адзначыла бел.дэмакр. грамадскасць яго юбілейныя даты. Першыя пераклады твораў Т. на бел. мову апублікаваны ў газ. «Наша ніва». З 1860-х г. п’есы Т. вядомы бел. гледачу. Іх паказвалі мясц. і прыезджыя тэатр. калектывы; п’есы «Нахлебнік», «Безграшоўе» і «Месяц у вёсцы» былі і ў рэпертуары бел. аматарскіх калектываў. Інсцэніроўкі рамана «Напярэдадні» былі ўвасоблены на сцэнах Бел.т-ра імя Я.Коласа (1950), Гродзенскага абл.драм.т-ра (1952), рамана «Дваранскае гняздо» — абл.драм. т-раў Брэсцкага (1950) і Пінскага (1953), п’еса «Месяц у вёсцы» паст. Брэсцкім т-рам драмы і музыкі (1996). На Бел. тэлебачанні паводле твораў Т. паст. фільмы «Жыццё і смерць двараніна Чартапханава» (1971), «Гамлет Шчыгроўскага павета» (1975), «Зацішша» (1982), «Бацькі і дзеці» (1984). Творчасць пісьменніка даследавалі бел.літ.-знаўцы А.Вазнясенскі, І.Замоцін. На бел. мову асобныя творы Т. пераклалі Я.Сіпакоў, Я.Шарахоўскі, У.Шахавец, В.Шашалевіч, А.Якімовіч і інш.
Тв.:
Полн. собр. соч. и писем. Т. [1—28]. М., 1960—68;
Полн. собр. соч.: В 30 т. Т. [1—24], 2 изд. М., 1978—2001;
Бел.пер. — Выбр. апавяданні. Мн., 1947;
Апавяданні. Мн., 1937;
Апавяданні. Мн., 1939;
Запіскі паляўнічага. Мн., 1951;
Рудзін;
Напярэдадні. Мн., 1952;
Вершы ў прозе. Мн., 1994.
Літ.:
Замоцін І. І.С.Тургенеў // Зап. Ін-та літаратуры і мастацтва БелАН. 1934. Кн. 2;
Пустовойт П.Г. И.С.Тургенев — художник слова. М., 1980;
И.С.Тургенев в воспоминаниях современников. Т. 1—2. 2 изд. М., 1983;
Муратов А.Б. Тургенев-новеллист (1870—1880-е г.). Л., 1985;
Роман И.С. Тургенева «Отцы и дети» в русской критике. Л., 1986;
Вишневская И.Л. Театр Тургенева: (Некоторые пробл. интерпретации классики на сов. сцене). М., 1989;
Набоков В.В. Лекции по русской литературе: Чехов, Достоевский, Гоголь, Горький, Толстой, Тургенев: Пер. с англ.М., 1998;
ТУРГУНБА́ЕВА Мукарам (13.5.1913, г. Фергана, Узбекістан — 26.11.1978),
узбекская артыстка балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт.СССР (1959). Вучылася ў танц. студыі Узб.муз.т-ра (1929—33). У 1929—54 ва Узбекскім т-ры оперы і балета імя А.Наваі. З 1945 педагог Узб. харэагр. вучылішча. З 1957 маст. кіраўнік арганізаванага ёю ансамбля нар. танца Узбекістана «Бахор». Сярод выкананых партый: Шахіда («Шахіда» Ф.Таля), Ак-Біляк («Ак-Біляк» С.Васіленкі), Гуляндом («Гуляндом» Я.Брусілоўскага), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева) і інш. Збіральніца узб.танц. фальклору. Аўтар танц. кампазіцый «Смелая дзяўчына», «Наманганскія яблыкі» і інш.Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1973. Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1967.
бяссцёкавае саланаватае (каля 2‰) возера ў Афрыцы (пераважна ў Кеніі, паўн. ўзбярэжжа ў Эфіопіі). Размешчана ў тэктанічнай катлавіне на выш. 375 м. Пл. 8,5 тыс.км². Даўж. 220 км, шыр. да 50 км, глыб. да 73 м. Раней мела сцёк у сістэму р. Ніл. Паступова высыхае. Упадае р. Ома. Рыбалоўства. Водзяцца кракадзілы. На ўсх. беразе — нац. парк Сібілаі (Кенія), на паўд. — дзеючы вулкан Тэлекі. Адкрыта ў 1888 вандроўнікамі венг. Ш.Тэлекі і аўстр. Л. фон Хёнелем. Да 1975 наз.Рудольф, у гонар аўстр. наследнага прынца.
некалькі родаў птушак сям. галубіных атр. голубападобных. Пашыраны ўсюды, акрамя паўн.ч. Галарктыкі і ПдПаўд. Амерыкі. Пералётныя і аселыя. Жывуць у разнастайных ландшафтах, у мяшаных лясах, нярэдка ў садах і парках. 2 віды і 1 падвід у Чырв. кнізе МСАП. На Беларусі 2 віды з роду стрэптапелія (Streptopelia): Т. звычайная (S. turtur) і Т. кольчатая (S. decaocto).
Даўж. да 37 см, маса да 160 г. Апярэнне пераважна бурае, у адрозненне ад галубоў без метал. бляску. На шыі цёмныя плямы ці кольца з цёмных пёраў. Хвост доўгі. Расліннаедныя, кормяцца пераважна насеннем, зернем. Адкладваюць 2 яйцы.
назва ў 19 — пач. 20 ст.тэр. ў Сярэдняй і Цэнтр. Азіі, населеных цюркскімі народнасцямі. Усх., або Кітайскі Т. — частка кіт.прав. Сіньцзян; Афганскі Т. — паўн. правінцыі Афганістана; Зах., або Рускі Т. — уладанне Расіі ў Сярэдняй Азіі і паўд.ч. Казахстана. У 1867—1917 асобна вылучалася Туркестанскае ген.-губернатарства (з 1886 — Туркестанскі край), а таксама васалы Расіі — Хівінскае ханства і Бухарскі эмірат.