ТУРКЕСТА́Н,

назва ў 19 — пач. 20 ст. тэр. ў Сярэдняй і Цэнтр. Азіі, населеных цюркскімі народнасцямі. Усх., або Кітайскі Т. — частка кіт. прав. Сіньцзян; Афганскі Т. — паўн. правінцыі Афганістана; Зах., або Рускі Т. — уладанне Расіі ў Сярэдняй Азіі і паўд. ч. Казахстана. У 1867—1917 асобна вылучалася Туркестанскае ген.-губернатарства (з 1886 — Туркестанскі край), а таксама васалы Расіі — Хівінскае ханства і Бухарскі эмірат.

т. 16, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)