ТУРКА́НА (Turkana),

бяссцёкавае саланаватае (каля 2‰) возера ў Афрыцы (пераважна ў Кеніі, паўн. ўзбярэжжа ў Эфіопіі). Размешчана ў тэктанічнай катлавіне на выш. 375 м. Пл. 8,5 тыс. км². Даўж. 220 км, шыр. да 50 км, глыб. да 73 м. Раней мела сцёк у сістэму р. Ніл. Паступова высыхае. Упадае р. Ома. Рыбалоўства. Водзяцца кракадзілы. На ўсх. беразе — нац. парк Сібілаі (Кенія), на паўд. — дзеючы вулкан Тэлекі. Адкрыта ў 1888 вандроўнікамі венг. Ш.​Тэлекі і аўстр. Л. фон Хёнелем. Да 1975 наз. Рудольф, у гонар аўстр. наследнага прынца.

т. 16, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)