ТУРГУНБА́ЕВА Мукарам (13.5.1913, г. Фергана, Узбекістан — 26.11.1978),

узбекская артыстка балета, балетмайстар, педагог. Нар. арт. СССР (1959). Вучылася ў танц. студыі Узб. муз. т-ра (1929—33). У 1929—54 ва Узбекскім т-ры оперы і балета імя А.​Наваі. З 1945 педагог Узб. харэагр. вучылішча. З 1957 маст. кіраўнік арганізаванага ёю ансамбля нар. танца Узбекістана «Бахор». Сярод выкананых партый: Шахіда («Шахіда» Ф.​Таля), Ак-Біляк («Ак-Біляк» С.​Васіленкі), Гуляндом («Гуляндом» Я.​Брусілоўскага), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева) і інш. Збіральніца узб. танц. фальклору. Аўтар танц. кампазіцый «Смелая дзяўчына», «Наманганскія яблыкі» і інш. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1973. Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1967.

т. 16, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)