сафа́, ‑ы;
Мяккая шырокая канапа з нізкімі спінкай і падлакотнікамі.
[Фр. sofa з араб.]
сафа́, ‑ы;
Мяккая шырокая канапа з нізкімі спінкай і падлакотнікамі.
[Фр. sofa з араб.]
сафі́зм, ‑у,
[Ад грэч. sopisma — выдумка, галаваломка.]
сафі́ст, ‑а,
1. Той, хто карыстаецца сафізмамі для доказу заведама няправільных думак, сцвярджэнняў.
2. Старажытнагрэчаскі мысліцель 5–4 стст. да н. э., які выступаў у якасці прафесійнага настаўніка філасофіі, красамоўства, майстэрства весці спрэчкі.
[Грэч. sophistēs — майстар, мудрэц, ілжэмудрэц.]
сафі́стка, ‑і,
сафі́стыка, ‑і,
1. Разважанні, якія грунтуюцца на сафізмах; слоўныя хітрыкі, якія ўводзяць у зман.
2. Вучэнне сафістаў (у 2 знач.).
сафісты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які змяшчае ў сабе сафізм; грунтуецца па сафізме.
2. Які мае адносіны да сафістыкі (у 2 знач.).
сафі́т, ‑а,
1. Паверхня якой‑н. архітэктурнай дэталі, якую можна бачыць знізу.
2. Прыстасаванне ў карнізе, якое дае рассеянае святло ад схаванай у ім крыніцы асвятлення.
3. Арматура з комплексу лямп для асвятлення сцэны і дэкарацый.
4. Частка дэкарацыі на сцэне, якая з’яўляецца відарысам столі, неба.
[Ад іт. soffitto — столь.]
сафло́р, ‑у,
1. Паўднёвая травяністая расліна сямейства складанакветных, з насення якой атрымліваюць алей, а з суквеццяў фарбу.
2. Чырвоная і жоўтая фарбы, здабытыя з суквеццяў гэтай расліны.
3. Эфірны алей з насення гэтай расліны.
[Гал. saffloer.]
сафло́равы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сафлору, выраблены з сафлору.
сафо́ра, ‑ы,
Шматгадовая расліна сямейства бабовых з непарнаперыстымі лісцямі і кветкамі, сабранымі ў гронкі або мяцёлкі.