сасва́таны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сасватаць.
сасва́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Узаемна згадзіцца на шлюб; дамовіцца паміж сабой аб шлюбе. // перан. Разм. Зблізіцца.
сасва́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Сватаючы, атрымаць згоду на шлюб; паспяхова завяршыць сватаўство. [Мацей:] — Даўней не гэтак жаніліся. Не. Хто іх, маладых, сасватае цяпер? Пальчэўскі. // перан. Разм. Зблізіць, з’яднаць. Задача ў нас [людзей] была адна, І лёс адзіны нас сасватаў. Астрэйка.
2. перан. Разм. Прапанаваць, уладкаваць каго‑н. куды‑н. Год назад, можа і сам не здагадваючыся, сасватаў.. [Глушко] на двайную службу начальнік дыстанцыі. Навуменка. [Дзернушкоў:] — Колькі ўжо старшынь калгаса тым Хатлянам сасваталі! З райактыву пасылалі таварышаў, і ніхто не мог замацавацца там. Бялевіч. // Угаварыць, схіліць каго‑н. на што‑н. Ці не здагадваўся [дзед], што яго хочуць сасватаць на рызыкоўную справу — асаджваць пчол? Рылько.
сасвідрава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сасвідраваць.
сасвідрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Свідруючы, нарабіць у чым‑н. шмат свідравін, зрабіць на якой‑н. паверхні шмат паглыбленняў.
сасвідро́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да сасвідроўваць.
сасвідро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да сасвідраваць.
сасі́сачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сасісак. Сасісачны фарш.
2. у знач. наз. сасі́сачная, ‑ай, ж. Закусачная, дзе падаюць сасіскі. Падатковае паведамленне знайшло свой прытулак у душніку вялікай печы, а заробленыя ў апошнія тры дні грошы — у прыватнай сасісачнай на задунаўскім базары. Асіпенка.
сасі́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.
Невялікая каўбаска, якую ядуць у вараным выглядзе. // толькі мн. (сасі́скі, ‑сак). Страва з такіх каўбасак. Порцыя сасісак з хрэнам.
саска́кванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. саскакваць — саскочыць.