свабадне́ць, ‑ее,
Рабіцца больш свабодным, прасторным.
свабадне́ць, ‑ее,
Рабіцца больш свабодным, прасторным.
свабо́да, ‑ы,
1. Магчымасць ажыццяўлення чалавекам сваіх мэт і імкненняў на аснове пазнання законаў развіцця прыроды і грамадства.
2. Адсутнасць палітычнага і эканамічнага прыгнёту, абмежаванняў у грамадска-палітычным жыцці і дзейнасці якога‑н. класа ці грамадства ў цэлым.
3. Дзяржаўная незалежнасць, суверэнітэт.
4. Магчымасць дзейнічаць у якой‑н. галіне бесперашкодна, без абмежаванняў, забароны.
5. Асабістая незалежнасць, самастойнасць; адсутнасць залежнасці ад каго‑, чаго‑н.
•••
свабодалю́б, ‑а,
Свабодалюбівы чалавек.
свабодалюбі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які любіць свабоду, незалежнасць, які імкнецца да свабоды, незалежнасці.
свабодалю́бнасць, ‑і,
Тое, што і свабодалюбства.
свабодалю́бны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і свабодалюбівы.
свабодалю́бства, ‑а,
Любоў, імкненне да свабоды, да незалежнасці.
свабодамы́снасць, ‑і,
1. Свабодны, незалежны склад думак.
2. У дваранска-буржуазным грамадстве — крытычныя або адмоўныя адносіны да пануючых рэлігійных, палітычных поглядаў ці існуючага ладу.
свабодамы́сны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца свабодамыснасцю.
свабо́дна,
1.
2.