Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

счака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Стаміцца, чакаючы. Адчыняеш дзверы — а табе насустрач кідаецца жонка ў белай сукенцы, у белай касынцы... Вісне на шыі... Счакалася. Пташнікаў.

2. Дачакацца. [Аскольд:] — На выхадны да сястры пайду, счакацца не магу, каб пабачыць .. [Кацю]. Пальчэўскі.

счака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачакаць некаторы час. [Васіль Бусыга:] — Не, трэба счакаць яшчэ: а ну ж з’явіцца Саўка з добраю навіною. Колас. [Капітан] .. трохі счакаў і затым цвёрдай рукой загадна штурхнуў [Турка] ў спіну. Быкаў. Мікалай Пятровіч счакаў, пакуль стане ціха, і ўрачыста загаварыў. Нядзведскі.

сча́лены, ‑ая, ‑ае.

Спец. Дзеепрым. зал. пр. ад счаліць.

сча́ліцца, ‑ліцца; зак.

Спец. Змацавацца, злучыцца пры счальванні; звязацца. Плыты счаліліся.

сча́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Спец. Змацаваць, злучыць чалам, канатам; звязаць. Счаліць плыты.

сча́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. счаліць.

2. Канат або жэрдка, якія ўжываюцца для счальвання.

сча́льванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. счальваць — счаліць.

сча́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да счаліцца.

2. Зал. да счальваць.

сча́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да счаліць.

счапі́цца, счаплю́ся, счэ́пішся, счэ́піцца; зак.

1. чым і без дап. Змацавацца, злучыцца пры зачэпліванні, прычэпліванні. Шасцярні счапіліся. // Выпадкова зачапіцца адзін за аднаго. Лапы елак счапіліся адна з адною. // Разм. Злучыцца, сплёўшыся (пра рукі, пальцы). Пальцы счапіліся — не разнімеш.

2. перан. Злучыцца ў адно цэлае, увайсці ва ўзаемасувязь.

3. Разм. Схапіцца ў бойцы. [Андрэй] счапіўся з .. [наглядчыкамі] і біў іх рукамі і нагамі, раскідваў, як мядзведзь. Машара. // Пачаць сварыцца, лаяцца з кім‑н. [Картыжова] тут усе любяць. І таварыскі, і харошы. І робіць добра, і настырны, не пабаіцца нават з начальствам счапіцца. Чыгрынаў. Аўтобус яшчэ стаяў ля ганка, і з яго даляталі два моцныя галасы: шафёр і кантралёр счапіліся ў сварцы... Ракітны.