сеа́нс, ‑а,
1. Публічная дэманстрацыя ці паказ чаго‑н. у вызначаны прамежак часу.
2. Выкананне чаго‑н. (работы, лячэння і пад.) ва ўстаноўлены прамежак часу, а таксама прамежак часу, у які адбываецца што‑н.
сеа́нс, ‑а,
1. Публічная дэманстрацыя ці паказ чаго‑н. у вызначаны прамежак часу.
2. Выкананне чаго‑н. (работы, лячэння і пад.) ва ўстаноўлены прамежак часу, а таксама прамежак часу, у які адбываецца што‑н.
сеансёр, ‑а,
Асоба, якая дае, праводзіць сеанс (у 1 знач.).
севазваро́т, ‑у,
Сістэма паляводства з паслядоўным, перыядычным чаргаваннем пасяўных культур на адным і тым жа полі.
севазваро́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да севазвароту.
севазме́на, ‑ы,
Сістэма чаргавання пасяўных культур без цвёрдага севазвароту.
севяры́н, ‑у,
сегіды́лья, ‑і,
Іспанскі народны танец трохдольнага размеру, які суправаджаецца спевамі, ігрой на гітары і кастаньетах, а таксама музыка да гэтага танца.
[Ісп. seguidilla.]
сегме́нт, ‑а,
1. Частка круга, абмежаваная дугой і яе хордай, а таксама частка шара, аддзеленая сякучай плоскасцю.
2. Адзін з аднародных участкаў (членікаў), з якіх складаецца цела некаторых жывёл.
3. Адзін з некалькіх аднародных участкаў, з якіх складаюцца некаторыя органы, часткі цела і пад.
[Ад лац. segmentum — адрэзак, палоса.]
сегмента́льны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і сегментарны.
сегмента́рны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з сегментаў (у 2, 3 знач.).