Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сегіды́лья, ‑і, ж.

Іспанскі народны танец трохдольнага размеру, які суправаджаецца спевамі, ігрой на гітары і кастаньетах, а таксама музыка да гэтага танца. // Музычны твор у рытме гэтага танца. Сегідылья Альбеніса.

[Ісп. seguidilla.]

сегме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Частка круга, абмежаваная дугой і яе хордай, а таксама частка шара, аддзеленая сякучай плоскасцю. // Фігура ці прадмет такой формы. Сегмент круга. Сегмент шара. Сегмент корпуса прэса.

2. Адзін з аднародных участкаў (членікаў), з якіх складаецца цела некаторых жывёл. Сегмент чарвяка.

3. Адзін з некалькіх аднародных участкаў, з якіх складаюцца некаторыя органы, часткі цела і пад. Сегмент пазванка.

[Ад лац. segmentum — адрэзак, палоса.]

сегмента́льны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сегментарны.

сегмента́рны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з сегментаў (у 2, 3 знач.). Сегментарныя органы.

сегментацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сегментацыі (у 2 знач.).

сегмента́цыя, ‑і, ж.

1. Дзяленне цела некаторых жывёл на шэраг участкаў — сегментаў.

2. Драбленне яйца на мноства клетак пры развіцці зародка.

сегме́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сегмента (у 1 знач.), які мае форму сегмента. Сегментная паверхня.

сегрэгава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які дыскрымінуецца ў выніку палітыкі сегрэгацыі. Сегрэгаваная школа.

сегрэгацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сегрэгацыі.

сегрэга́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Адна з крайніх форм расавай дыскрымінацыі ў буржуазных дзяржавах, звязаная з абмежаваннем у правах па матывах расавай ці нацыянальнай прыналежнасць, палітыка прымусовага адасаблення нетраў і іншага «каляровага насельніцтва» ад «белых». Расавая сегрэгацыя.

2. Неаднароднасць хімічнага саставу некаторых металічных сплаваў. Сегрэгацыя дамешку сплаву.

[Ад лац. segregatio — аддзяленне.]