Сеч, ‑ы, ж. (з вялікай літары).
Гіст. Самакіравальная арганізацыя ўкраінскага казацтва ў 16–18 стст. Запарожская Сеч.
се́ча, ‑ы, ж.
Уст. і высок. Бой, бітва. Крывавая сеча. □ Трымайцеся, званы! Пачуў вас... Коней асядлаў... Спяшае з Кіева дадому Усяслаў, — Будзе сеча, Будзе сеча... Сіпакоў.
сечаві́к, ‑а, м.
Гіст. Казак Запарожскай Сечы.
се́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сячы.
2. у знач. прым. Атрыманы шляхам сячэння (у 1 знач.). Сечанае мяса. Сечаныя дровы.
се́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
1. Дробна нарэзаная салома, якая ідзе на корм жывёле. Гэта дзядзька Мартын рэзаў сечку на саматужнай сячкарні, — відаць, збіраўся ехаць араць папар. Колас. — З мукой каровы лепш сечку ядуць. Асіпенка. // перан. Пра што‑н., што сваім выглядам напамінае дробна нарэзаную салому. — Гэта ты ад свае бабкі чуў? — страсаючы з-за вушэй валасяную сечку, спытаў Грыцко. Кулакоўскі. З навіслых над зямлёй хмар спачатку сыпанула дробнай сечкай, потым паваліў густы мокры снег. Дзенісевіч. Трактары шнуруюць Над Арэсай-рэчкай, Сякуць плугам, дыскам Торфішча на сечку. Купала.
2. Драблёныя крупы. Аўсяная вечка. Ячная сечка.
3. Прылада для сячэння капусты і пад.; сякач. Жанчыны сечкамі сякуць бадзёра, Як быццам .. выбіваюць такт. Караткевіч.