скааперава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Аб’яднацца на кааператыўных асновах.
скааперава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Аб’яднаць што‑н. на кааператыўных асновах.
скаардынава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Узгодніць, прывесці ў адпаведнасць (дзеянні, учынкі і пад.). Скаардынаваць дзеянні партызан і войск.
ска́ба, ‑ы, ж.
Абл. Рабрына. Паламаны скабы і крануты лёгкія... З парванымі лёгкімі многа не нахліпаеш... Пташнікаў. / Пра вельмі худую жывёлу. Пасля таго як тут прайшоў фронт, .. [каня].. — адны скабы — калгаснікі падабралі на дарозе. Сабаленка.
скаба́, ‑ы́; мн. ско́бы, ‑аў; ж.
1. Сагнутая паўкругам металічная паласа, якая ўбіта ў што‑н. і служыць для прымацавання чаго‑н., трымання, апоры пры пад’ёме і пад. Спускавая скаба. □ Ціхон сам зрабіў з тоўстага дроту скабу і забіў яе ў шула. Пальчэўскі. Падышоў да краю пляцоўкі, намацаў скобы на вагоннай сцяне і, як па лесвіцы, палез на дах. Карпаў. // Сагнутая пад вуглом жалезная паласа ці дрот, што служаць для сашчаплення якіх‑н. частак. Сашчапленне бярвення скобамі.
2. Разм. Тонкая падковападобная металічная пласцінка, якая набіваецца на абцасы абутку; падкоўка.
•••
Вымяральная скаба — падковападобны інструмент для кантролю размераў дэталей машын.
скабіёза, ‑ы, ж.
Адна‑, двух- і шматгадовая травяністая меданосная расліна, радзей паўкуст, сямейства варсянкавых.
[Ад лац. scabiosus — шорсткі.]
скабі́ць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; незак., што.
Спец. Звязваць скабой, скобамі дзве якія‑н. часткі.
ска́бка 1, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
Разм. Стрэмка. // Наогул шчэпка. [Цярэнцьевіч] ужо наеўся і сядзеў, калупаючыся ў зубах скабкай ад запалкавага карабка. Радкевіч. Грэбля.. была каляіністая, і яе паламаны ласцы тарчаў вострымі сухімі скабкамі. Федасеенка.
ска́бка 2, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
Абл. Памянш.-ласк. да скаба; рабрынка.
скаблі́ць, скаблю, скобліш, скобліць; незак., што.
1. Знімаць, здзіраць з паверхні чаго‑н. верхні слой, кару і пад. [Настаўнік:] — Што гэта ў цябе, хлопчык? [Міхаська:] — А гэта скобля, жэрдзе скабліць. Скрыпка. Дошкі сонечным ранкам.. майстра сушыў, Як паспелі, рубанкам, фуганкам Скабліў і скабліў. Куляшоў. // Абл. Чысціць (бульбу). А дзяўчынкай, яшчэ да вайны, часта гаспадарыла ў суседчынай хаце: падмятала і мыла падлогу, памагала бульбу скабліць. Лось.
2. перан. Біць, катаваць; караць. [Дзед:] — І пачалі яны [ворагі] там, у нейкім сутарэнні, скабліць мяне бізунамі, ліць мне ў нос ваду з газай... Брыль. Астап Вячэра расказвае, як яго скаблілі бізунамі за ўдзел у паўстанні рыбакоў. «ЛіМ».
скабяны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да вырабаў з жалеза; звязаны з вытворчасцю і продажам такіх вырабаў. Скабяныя тавары. Скабяная лаўка.
скава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць скаванага (у 2 знач.); адсутнасць свабоды, лёгкасці ў дзеянні або ў праяўленні чаго‑н. Неяк хутка асвойтаўшыся, Хрысціна разгаварылася, і яе першая скаванасць мінулася, а просты твар набыў нейкую асаблівую жывасць, нават узнёсласць. Кухараў. Хацелася быць прыгожым, як і ўсе тут, умець трымаць сябе вольна, без гэтай няёмкай скаванасці. Карпаў. Яе сталі віншаваць, і толькі цяпер пакінула Таццяну скаванасць, шчаслівая ўсмешка азарыла яе твар. Марціновіч.