скраба́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Тое, што і скрабок.
скра́банне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. скрабаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
скра́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Рабіць шум, скрабучы, драпаючы чым‑н. Скрабаюць мышы.
скрабе́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. скрэбці (у 2, 3 знач.).
скрабко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае скрабок (у 2 знач.). Скрабковы транспарцёр. Скрабковы канавакапальнік.
скрабні́к, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца скрабеннем чаго‑н. Скрабнік аўчын.
скрабні́ца, ‑ы, ж.
Металічная шчотка для чысткі коней. Коней і кароў шаравалі скрабніцамі і шчоткамі. Бядуля.
скрабо́к, ‑бка, м.
1. Вострая лапатка для саскрэбвання чаго‑н. Скрабок для снегу. □ У горадзе штодзень на тратуарах Вішчаць, скрыгочуць раніцай скрабкі. Тармола. Сотні мужчын, жанчын.., узброеныя рыдлёўкамі і спецыяльна зробленымі ў кузні скрабкамі, капалі і зграбалі вільготны іл. Паслядовіч.
2. Вялікі туфель з вострым краем для чэрпання грунту або якога‑н. сыпкага матэрыялу. Скрабок аўтапагрузчыка. □ Праз паўтары-дзве мінуты бункер напоўніўся, электраматор змоўк, і зноў нерухома застылі скрабкі, замерла саляная гурба. Чаркасаў.