счакацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Стаміцца, чакаючы. Адчыняеш дзверы — а табе насустрач кідаецца жонка ў белай сукенцы, у белай касынцы... Вісне на шыі... Счакалася. Пташнікаў.

2. Дачакацца. [Аскольд:] — На выхадны да сястры пайду, счакацца не магу, каб пабачыць .. [Кацю]. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)