Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

свёкар, ‑кра, м.

Бацька мужа. Убачыла [Аксана] чужыя радасць і гора — успомніла сваё: забітага немцамі свёкра, мужа, які невядома дзе цяпер. Шамякін. Звялі маладзіцу са свету сямейнікі. Свёкар быў звер і скупеча, «зямля ненаежная». А сынок — яшчэ горшы. Брыль.

свёкраў, ‑ава.

Які належыць свёкру. [Зося] пазнала свёкраў голас. Крапіва.