сатана́, ‑ы, м.
У некаторых рэлігіях — злы дух, які супрацьстаіць богу; д’ябал. Колькі надзеі паклаў.. [«брат Міша»] на тое, што прывядзе, нарэшце, «к госпаду» гэтую «заблудную авечку». А тут — зноў сатана не дрэмле. Косцік і ўчора і пазаўчора хадзіў у лес па чужыя дровы. Брыль. // м. і ж. Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. — Адкасніся, сатана, — замахаў Ціток сваім кіем. Параска сарвалася і пабегла ўперад. Лобан. [Кацярына:] — Базыль, сатана ты сіберная!.. Нікановіч.
сатане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца злым, злаваць. Сатанець ад злосці. // Прыходзіць у стан моцнага ўзбуджэння. Лёшка сатанеў ад задавальнення. «Вожык». // перан. Лютаваць (пра вецер, буру і пад.). Ісці далей не было сіл. Дый вецер.. сатанеў. Карпаў.
сатані́зм, ‑у, м.
1. Культ сатаны.
2. У літаратуры рамантызму і дэкадэнцтва — услаўленне злых сіл таго свету, пакланенне ім.
3. Уласцівасці, якія прыпісваюцца сатане.
сатані́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы сатане; такі, як у сатаны, злосны, каварны. Сатанінская злосць. Сатанінскі позірк.
2. Незвычайны, вельмі моцны ў сваім праяўленні. Сатанінская гордасць. □ І дурному было ясна, што абяцае ён [год] сатанінскія вялікія беды. Караткевіч.
3. У літаратуры рамантызму і дэкадэнцтва — звязаны з услаўленнем злых сіл таго свету, пакланеннем ім.
•••
Сатанінскі грыб — ядавіты шапкавы грыб.
сатво́рчасць, ‑і, ж.
Сумесная творчасць з кім‑н. у якой‑н. галіне. Садружнасць, сатворчасць дае плённы здабытак у любой галіне дзейнасці чалавека. «Звязда».
сатка́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сагнаць. / у перан. ужыв. Снуючыся высока ў небе, раняла птушка мяккія, ласкавыя мелодыі, сатканыя са звону срэбраных струн, з булькання лясных ручайкоў, з зумкання пчаліных крылцаў, шолаху красак. Колас. Радзіма!.. Яна ўставала перад табой, сагрэтая любоўю чалавечых сэрцаў, нібы сатканая з сонечных [прамянёў]. Лынькоў.
сатка́цца, ‑тчэцца; зак.
1. Пераплятаючыся цры тканні, скласці што‑н., які‑н. узор.
2. Зрасходавацца пры тканні. Саткаліся ўсе ніткі.
сатка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце, ‑ткуць; зак., што.
1. Вырабіць, ткучы; выткаць. Табе вышыла сарочку цветам васільковым І саткала паясочак з нітак каляровых. А. Александровіч. Дзяўчаты сядзелі дома, рыхтавалі кросны. Рыхтавала і Лісавета. Трэба было да вясны саткаць усё тое, што было спрадзена за зіму, каб не стаялі ў хаце кросны. Чарнышэвіч.
2. Зрасходаваць, ткучы. Саткаць усю пражу.
саткну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм.
1. Нечакана сустрэцца; сутыкнуцца. Саткнуліся мы з.. [Скрылевічам] на рагу Савецкай і Ленінскай. Крапіва.
2. Злучыцца, змацавацца адно з адным канцамі, краямі.
саткну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
Разм. Злучыць, змацаваць канцы, краі чаго‑н. Саткнуць канцы провада.