Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

саўгану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Аднакр. да соўгацца (у 3 знач.).

саўгану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да соўгаць.

саўга́с, ‑а, м.

Савецкая гаспадарка (дзяржаўнае сельскагаспадарчае прадпрыемства). Хлапец з Беларусі адразу спадабаўся ўсім навасёлам цаліннага саўгаса. Грахоўскі.

саўга́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да саўгаса, належыць яму. Саўгасная ўласнасць. □ Саўгасныя прысады тулілі пад сабою яшчэ густыя цені. Чорны.

2. Звязаны з вядзеннем гаспадаркі ў саўгасах. Саўгасная вытворчасць.

саўдзе́л, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. саўдзельнічаць; саўдзельніцтва.

саўдзе́льнік, ‑а, м.

Той, хто прымае ўдзел у чым‑н. разам з кім‑н. — Ведаеш, Андрэй Максімавіч, я сябе адчуваю саўдзельнікам злачынства, — прызнаўся Радзевіч. Дуброўскі. Свірыд хавае крадзенае і сам крадзе, зрабіў саўдзельнікам сына Амяльяна. Навуменка.

саўдзе́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да саўдзельнік.

саўдзе́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы саўдзельніку.

саўдзе́льніцтва, ‑а, н.

Сумесны ўдзел у чым‑н. з кім‑н. Як бы своеасаблівую «гульню» прапанаваў чытачу аўтар, тую, што заключана ў самой аснове мастацтва. Гэта «гульня!» — саўдзельніцтва, сааўтарства. Адамовіч.

саўдзе́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Сумесна ўдзельнічаць у чым‑н. з кім‑н.; быць саўдзельнікам чаго‑н.