Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

саа́м,

гл. саамы.

саа́мка,

гл. саамы.

саа́мскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да саамаў, які належыць, уласцівы, ім. Саамская мова. Саамскі быт, Саамскія песні.

саа́мы, ‑аў; адз. саам, ‑а, м.; саамка, ‑і, ДМ ‑ыцы; мн. саамкі, ‑мак; ж.

Народнасць, якая насяляе Кольскі паўвостраў, а таксама поўнач Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі.

саа́ўтар, ‑а, м.

Асоба, якая сумесна з кім‑н. з’яўляецца аўтарам літаратурнага, мастацкага, навуковага твора, адкрыцця ці вынаходства. Сааўтар сцэнарыя. Сааўтар праекта помніка. Сааўтар манаграфіі.

саа́ўтарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сааўтара, сааўтарства. Сааўтарскі ганарар.

саа́ўтарства, ‑а, н.

Сумеснае аўтарства. Ды неўзабаве, менш як праз два гады, Алесь адчуў асалоду творчасці зусім самастойнай, без усякага сааўтарства, без зайздрасці нават да Толі. Брыль.