сае́та, ‑ы, ДМ саеце, ж.
Уст. Тонкае высокагатунковае сукно. Вашы скарбы не ў ядвабнай Магнацкай саеце, А ў сярмязе непавабнай, Старшай на ўсім свеце. Купала.
[Польск. sajeta ад іт. saietta.]
са́ечнік, ‑а, м.
У дарэвалюцыйны час — той, хто пёк сайкі ці гандляваў імі.
са́ечніца, ‑ы, ж.
Жан. да саечнік.
са́ечнічыха, ‑і, ДМ ‑чысе, ж.
Разм. Жонка саечніка.
са́ечны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сайкі. Саечнае цеста.