саз, ‑а,
Струнны шчыпковы інструмент, распаўсюджаны ў Закаўказзі, Іране, Афганістане і іншых краінах Усходу.
[Перс. saz.]
саз, ‑а,
Струнны шчыпковы інструмент, распаўсюджаны ў Закаўказзі, Іране, Афганістане і іншых краінах Усходу.
[Перс. saz.]
саза́н, ‑а,
Рачная прамысловая рыба сямейства карпавых, роданачальнік многіх парод культурнага карпа.
саза́навы, ‑ая, ‑ае.
Прыгатаваны з сатана.
сазанда́р, ‑а,
Музыкант — удзельнік народнага інструментальнага ансамбля ў Азербайджане, Арменіі, Грузіі і Іране.
сазано́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сазана; належыць сазану, уласцівы яму.
сазвані́цца, ‑званюся, ‑звонішся, ‑звоніцца;
Дамовіцца з кім‑н., пазваніўшы яму па тэлефоне.
сазва́ны, ‑ая, ‑ае.
сазва́ць, ззаву, ззавеш, ззаве; ззавем, ззавяце;
1. Паклікаць, запрасіць усіх, многіх; сабраць усіх, многіх.
2. Сабраць удзельнікаў (сходу, канферэнцыі і пад.) для работы, вырашэння якіх‑н. пытанняў.
сазво́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
сазлу́чаны, ‑ая, ‑ае.
Злучаны з чым‑н.