сава́, ‑ы; мн. совы, соў; ж.
Драпежная начная птушка атрада соў, у якой вялікая круглая галава, вялікія вочы і кароткая загнутая дзюба. А дзесь з суседняй баравіны крычыць сава на ўсе лады. Колас. Пад Маладзечнам шмат лясоў: Там, у гушчары дрэў, Уночы чуцен рогат соў, Удзень — птушыны спеў. Панчанка.
•••
Бачыць саву смаленую гл. бачыць.
Ці савой аб пень, ці пяём аб саву — гаворыцца, калі чыё‑н. становішча мяняецца толькі на выгляд, а не па сутнасці. — Ці савой аб пень, ці пнём аб саву — усё адно, — рагоча Тоўсцік. Навуменка.
савакупі́цца, ‑куплюся, ‑купішся, ‑купіцца; зак.
Кніжн. Здзейсніць палавы акт.
савакупля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.
Незак. да савакупіцца.
са́ван, ‑а, м.
Пахавальны ўбор з белай тканіны для нябожчыка. Свету старому мы вытчам дары: саван магільны, каб шчыльна закрыў. Дубоўка. // перан. Покрыва, пялёнка (снегу, туману і пад.). Лес, пакрыты снежным саванам, стаяў маўклівы, задумлівы... Шамякін. Кветкі зляталі з яблынь і груш, Зямлю засцілаючы саванам белым. Броўка.
сава́нна, ‑ы, ж.
Стэп у іранічным поясе з рэдкімі дрэвамі і калючым хмызняком. // толькі мн. (сава́нны, ‑аў). Прыродныя зоны трапічных стэпаў, размешчаныя абапал экватара.
[Ісп. sabana.]
сава́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да саванны, саваннаў, уласцівы ім. Саванная расліннасць.
саве́т, ‑а, М ‑веце, м.
1. (з вялікай літары). Орган дзяржаўнай улады, які ажыццяўляе дыктатуру рабочага класа і з’яўляецца формай палітычнай арганізацыі сацыялістычнага грамадства. Вярхоўны Савет СССР. Савет Саюза. Савет Нацыянальнасцей. Вярхоўны Савет БССР. Раённыя Саветы народных дэпутатаў. // толькі мн. (Саве́ты, ‑аў). Пра Савецкую ўладу. Мацней сціскаючы вінтоўкі, Саветы пойдзем бараніць. Глебка.
2. Назва некаторых органаў дзяржаўнага кіравання, якія складаюцца з выбарных або прызначаных асоб і маюць кіраўнічае значэнне ў жыцці дзяржавы, у дзейнасці якой‑н. галіны гаспадаркі. Савет Міністраў СССР. Рэспубліканскі Савет прафесійных саюзаў.
3. Распарадчы або дарадчы калегіяльны орган пры якой‑н. установе, арганізацыі, таварыстве і пад. Савет Бяспекі ААН. Вучоны савет інстытута. Педагагічны савет школы. Савет атрада. Мастацкі савет тэатра. Камандзірскі савет. Трэнерскі савет спартыўнага таварыства.
•••
Савет старэйшыя — орган сесіі Вярхоўнага Савета СССР.
саветалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да саветалогіі, звязаны з ёй. Саветалагічная тэорыя.
саветало́гія, ‑і, ж.
Рэакцыйны напрамак у сучаснай буржуазнай грамадскай навуцы, прапагандзе, ідэалогіі, які з тэндэнцыйных пазіцый вывучае і асвятляе жыццё СССР і іншых сацыялістычных краін, іх эканамічны і палітычны лад, гісторыю і культуру.