сафі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Кніжн.

1. Разважанні, якія грунтуюцца на сафізмах; слоўныя хітрыкі, якія ўводзяць у зман. [Лабановіч да Турсевіча:] — Ты пачынаеш кідацца ў сафістыку. Колас.

2. Вучэнне сафістаў (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)