сафі́т, ‑а,
1. Паверхня якой‑н. архітэктурнай дэталі, якую можна бачыць знізу.
2. Прыстасаванне ў карнізе, якое дае рассеянае святло ад схаванай у ім крыніцы асвятлення.
3. Арматура з комплексу лямп для асвятлення сцэны і дэкарацый.
4. Частка дэкарацыі на сцэне, якая з’яўляецца відарысам столі, неба.
[Ад іт. soffitto — столь.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)