адлу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адлупіць.
адлупцава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адлупцаваць.
адлупцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., каго.
Разм. Моцна набіць; адлупіць (у 2 знач.). Маці, не разабраўшыся, расперазала фартух і адлупцавала Грышу паскамі. Пальчэўскі.
адлу́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адлучыць.
адлуча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адлучыцца.
2. Зал. За адлучаць.
адлуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адлучыць.
адлу́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адлучыць.
адлу́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Адыход адкуль‑н. на пэўны час; часовая адсутнасць. Самавольная адлучка. Быць у адлучцы.
адлучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак.
Пакінуць якое‑н. месца на пэўны час; выйсці, адысці. Адлучыцца з дому. □ Марынка ўспомніла, як Паходня.. падышоў і пацалаваў яе, сказаўшы, што адлучыцца на якую гадзіну на калгасны двор па справах. Хадкевіч. // Аддзяліцца, адысці ад каго‑, чаго‑н. □ Гадзіны дзве ўся калона рухалася разам з партызанамі. Потым партызаны адлучыліся і пайшлі кожны сваім маршрутам. Колас. Віктар адлучыўся ад варот і знік у цемрадзі. Лобан.
адлучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак., каго-што.
1. Пазбавіць сувязі з кім‑, чым‑н.; аддзяліць, адасобіць ад каго‑, чаго‑н., ізаляваць. Трэба не мець сэрца, каб адлучыць дзяўчынку ад сям’і ў такі час. Пальчэўскі. [Агата:] — Ён [бык] раззлавана матаў галавой, не разумеючы, чаму яго адлучылі ад усяго статка. Броўка. // Адняць дзіця ад грудзей; адняць, адсадзіць цяля ад каровы. // Раздзяліць, стаць мяжой, граніцай паміж чым‑н. Пясчаны перашыек адлучыў ліманы ад возера.
•••
Адлучыць ад царквы — прызнаць чужым царкве, якому‑н. веравызнанню; выключыць з рэлігійнай абшчыны.