абску́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абскубці.
абску́бці, ‑скубу, ‑скубеш, ‑скубе; ‑скубём, ‑скубяце; зак., каго-што.
1. Паабрываць, ачысціць, скубучы. [Кавалёў:] — Кажу — бяры! Хто там мне яго [цецерука] абскубе ды выпатрашыць. Чарнышэвіч. [Гукам:] — Колькі разоў я прасіў цябе: не чапай лісця. Дурная звычка! Гэтак ты за лета ўвесь каштан абскубеш. Шамякін. // Скубучы падраўноўваць, рабіць больш роўным, гладкім (пра сена, салому і пад.). Абскубці стог.
2. Пасашчыпваць, паз’ядаць траву (пра коней, авечак, птушак і пад.). Гусі і качкі абскублі.. [траву] так нізка і гладка, бы хто ножкамі штодзень рэгаў тут маладую атаву. Савіцкі.
абскура́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Кніжн. Прыхільна абскурантызму; вораг навукі і прагрэсу, цемрашал, рэакцыянер.
абскуранты́зм, ‑у, м.
Кніжн. Варожае стаўленне да асветніцтва і культурнага прагрэсу, уласцівае рэакцыйным класам; цемрашальства. Міцкевіч выступаў супраць абаронцаў абскурантызму — варшаўскай псеўдакласічнай літаратуры. Лойка.
[Ад лац. obscurans, obscurantis— які зацямняе.]
абскуранты́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які мае дачыненне да абскурантызму.
абскура́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які мае дачыненне да абскуранта.
абсле́давальнік, ‑а, м.
Той, хто вядзе абследаванне.
абсле́давальніцкі, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з дзейнасцю абследавальніка. Абследавальніцкія абавязкі.
абсле́даванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абследаваць.