Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абклява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абкляваць.

абклява́ць, ‑люе; зак., што.

Клюючы, абшчыпаць усё ці з усіх бакоў. // Абдзяўбаць чым‑н. вострым.

абко́лак, ‑лка, м.

Тое, што адколваецца, адшчэпліваецца ад чаго‑н. з дапамогай сякеры, молата і пад. Вяршаліна сасны ды абколкі пайшлі на іншыя гаспадарчыя патрэбы ды дровы. Сабаленка.

абко́латы 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абкалоць ​1.

абко́латы 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абкалоць ​2.

абко́лванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абколваць ​1 — абкалоць ​1.

абко́лванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абколваць ​2 — абкалоць ​2.

абко́лвацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да абколваць ​1.

абко́лвацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абкалоцца.

2. Зал. да абколваць ​2.

абко́лваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абкалоць ​1.

абко́лваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абкалоць ​2.

абко́м, ‑а, м.

Абласны камітэт. Абком партыі. Сакратар абкома.

абко́маўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да абкома. Абкомаўскі работнік.

абко́пванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкопваць — абкапа́ць і абкопвацца — абкапа́цца.