Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абажу́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненні да абажура. Абажурны шнур.

абазва́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. да абазваць.

абазва́цца, абзавуся, абзавешся, абзавецца; абзавёмся, абзавяцеся; зак.

Падаць голас; адазвацца, адгукнуцца, адклікнуцца; аддацца рэхам. Мужчына падняўся за сталом, абапёрся на яго абедзвюма рукамі і чакаў, пакуль хто з прысутных абзавецца на яго пытанне. Галавач. У падпечку заспяваў певень. Недзе за сцяною следам за ім абазваўся другі. Чорны. Гукні на лес, то і лес абзавецца. Прыказка. // Даць знаць пра сябе пісьмом ці якім іншым спосабам.

абазва́ць, абзаву, абзавеш, абзаве; абзавём, абзавяце; зак., каго.

Назваць непрыстойным або зневажальным імем; даць каму‑н. мянушку. [Палашка:] — Ён [дзед Аўсей] мяне за-а-ціркай абазваў. Лынькоў.

абазі́н,

гл. абазіны.

абазі́нка,

гл. абазіны.

абазі́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да абазінаў.

абазі́ны, ‑аў; адз. абазін, ‑а, м., абазінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. абазінкі, ‑нак; ж.

Народ, які жыве ў Карачаева-Чэркескай аўтаномнай вобласці.

абазнава́цца, ‑знайся, ‑знаешся, ‑знаецца.

Незак. да абазнацца.

абазна́цца, ‑знаюся, ‑знаешся, ‑знаецца; зак.

1. Памыліцца, палічыўшы каго‑н. за другога, што‑н. за другое. [Люба:] — Мне таксама здалося, быццам ён [Пятро Расчэня] прыехаў. Толькі я думала, што абазналася. Асіпенка.

2. Пазнаёміцца, звыкнуцца з чым‑н. Пятрусь каля трох месяцаў папрацаваў падручным,.. абазнаўся з варштатам і станкамі. Гартны.