Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аблана́, нескл., м.

Абласны аддзел народнай асветы.

абла́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Абшукаць, абмацаць. Аблапаўшы рукамі ўсе кішэні і не знайшоўшы нічога, Васіль выцягнуў са штаноў папружку. Сачанка.

абла́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.

Разм. Абхапіць лапамі. Мядзведзь аблапіў калоду. // Абняць рукамі.

абла́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аблапіць.

аблапо́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аблапошыць.

аблапо́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

Разм. груб. Абмануць з карыслівай мэтай; абдурыць, абабраць (у 2 знач.). [Хмара:] — Месяцы два назад нам удалося аблапошыць нямецкую агентуру. Шашкоў.

абласны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да вобласці (у 1 знач.), належыць ёй. Абласны Савет народных дэпутатаў. Абласная канферэнцыя. Абласны цэнтр. Абласны суд.

2. Уласцівы якой‑н. мясцовасці, распаўсюджаны ў якой‑н. вобласці; дыялектны. Абласное слова. Абласны слоўнік.

абла́таны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аблатаць.

абла́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Наладзіць адзенне, накладваючы латкі. Аблатаць спяцоўку.

2. Забяспечыць наладай адзення ўсіх або многіх. Аблатаць сям’ю.

аблаташы́ць, ‑ташу, ‑тошыш, ‑тошыць; зак., што.

Разм. Абабраць, абарваць (садавіну, агародніну), дапускаючы свавольства, глум. Аблаташыць сад. Аблаташыць яблыкі.