Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аблаву́ха, ‑і, ДМ аблавусе; Р мн. аблавух; ж.

Зімовая шапка; вушанка.

аблаву́хі, ‑ая, ‑ае.

1. З абвіслымі вушамі. [Люба] не паспела адысці ад акна, як на ім мігам апынуўся прыгожы, у рудыя яблыкі, аблавухі сабака. Гартны.

2. перан. Разм. Някемлівы, няспрытны (пра чалавека).

аблаго́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аблагодзіць.

аблаго́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.

Выклікаць у кім‑н. пачуццё лагоднасці, шчырасці, сардэчнасці. Не так дзеля сябе, як дзеля таго, каб аблагодзіць гэтага хлапчука,.. [Крамарэвіч] сказаў: — А нікога ў цябе хіба няма блізкага, каб і пашкадаваць часам цябе, пакуль ты бацьку знойдзеш? Чорны.

абла́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм.

1. Улада, уплыў. Свежы сустрэчны вецер асвяжыў мяне, на нейкую хвіліну адагнаў сон, які браў мяне ў сваю абладу. С. Александровіч.

2. Уладанне, прыналежнасць, здабытак. У сяле ўсялякія чуткі, усякая гутарка, што вядзецца патайна, без усякіх сведак, скора робіцца агульнай абладай. Колас.

3. Аправа (у 1 знач.).

абла́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абладзіць.

абла́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абладжваць — абладзіць.

абла́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абладзіцца.

2. Зал. да абладжваць.

абла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абладзіць.

абла́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Навесці лад у гаспадарцы; абжыцца, адбудавацца. Тыя, хто быў перасяліўся на хутары раней, цяпер ужо абладзіліся, панакрывалі неяк саломай будынкі. Галавач.