Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абкуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., каго-што.

1. Абдаць каго‑, што‑н. дымам. Абкурыць пчол. □ [Бешчат:] — Але вы не стрымлівайце сябе, мяне ўжо так абкурылі, што нават кашуля смярдзіць ад дыму. Бажко.

2. Зрабіць што‑н. рудым, чорным ад дыму. Абкурыць пальцы.

3. Разм. Скурыць чый‑н. тытунь, папяросы.

4. Карыстаючыся, зрабіць больш зручным, прыемным для курэння. Абкурыць люльку.

абкурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм. Пакрыцца сажай, гарам; абкуродымець.

абку́са́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абкусаць.

абкуса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Кусаючы, аб’есці, абгрызці з усіх бакоў. Абкусаць яблык.

абку́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкусваць — абкусаць.

абку́свацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абкусваць.

абку́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абкусаць.

абла́ва, ‑ы, ж.

Паляванне, пры якім месца, дзе знаходзіцца зверына, акружаецца, ачэпліваецца паляўнічымі і загоншчыкамі. Аблава на ваўкоў. □ Ляснік хутка выйшаў з пакояў, а пан стаў меркаваць, як бы акружыць лес і зрабіць аблаву. Чарот. // Акружэнне якога‑н. месца з мэтай злавіць каго‑н. Акружылі мы прымежны гай, Пачалі на ворагаў аблаву. Панчанка. У часе блакады ў горадзе таксама былі праведзены масавыя аблавы і арышты. Няхай. // Пра асоб, якія робяць аблаву. Даўно аблавай прачасаць пара Аколіцы бароў, глухую гаць. Танк.

аблаві́ць, ‑лаўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак., што.

Разм. Правесці лоўлю рыбы на пэўным месцы. Аблавіць возера. Аблавіць старыцу.

аблаву́х, ‑а, м.

Перан. Лаянк. Пра някемлівага, няспрытнага чалавека. [Косця:] — Я ж бачыў, што яна [Маша] не зводзіла з цябе вачэй. Дагэтуль не сустрэнецца! Аблавух! А яшчэ ў арміі служыў. Шамякін.