адасабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да адасобіць.
адасла́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адаслаць.
адасла́ць, адашлю, адашлеш, адашле; адашлём, адашляце; зак., каго-што.
1. Адправіць, паслаць што‑н. каму‑н. Адаслаць дакументы, пасылку. // Адправіць назад, вярнуць. [Саханюк:] — Адаслалі б вы сваю падводу дамоў, а самі тут паначавалі б. Колас.
2. Выслаць каго‑н. з якой‑н. мэтай, па якой‑н. прычыне. З першага ж дня пасля суда, як толькі .. [Міхала Тварыцкага] адаслалі на месца, ён узяўся за работу. Чорны. // Адправіць, пераслаць куды‑н. часова. Усе ведалі, усе адчувалі, што.. будзе моцны бой. Ведаў пра гэта і Іваноў. Таму ён цвёрда вырашыў адаслаць у тыл сям’ю. Кавалёў.
3. Указаць, дзе можна знайсці падрабязную даведку; зрабіць спасылку на каго‑, што‑н. Адаслаць чытача да першага выдання.
адасо́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.
Аддзяліцца, выдзеліцца з агульнага, цэлага; заняць асобнае месца. // Адмежавацца ад людзей. Адчуваючы, што гаворка Панцялея Іванавіча была падобнаю на сватаўство, Крушыны яшчэ больш, адасобіўся ад людзей. Пальчэўскі. [Раман] адасобіўся ад усіх, паставіў свой ложак у кутку пакоя і адгарадзіўся нейкай.. шырмай, якую дастаў у тэатральным рэквізіце. Машара.
адасо́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; заг. адасоб; зак., каго-што.
Аддзяліць, выдзеліць з агульнага, цэлага; паставіць асобна, па-за сувяззю з іншымі. Адасобіць маладняк ад прадукцыйнай жывёлы. Адасобіць адзін працэс ад другога. // Выдзеліць які‑н. даданы член сказа ў гаворцы паўзамі і інтанацыяй, а на пісьме — знакамі прыпынку. Адасобіць акалічнасць, выражаную дзеепрыслоўным словазлучэннем.
адасо́бленасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан адасобленага (у 2 знач.). Пачуццё адасобленасці. □ Зацятасць ночы, адасобленасць ад усяго на свеце, перажытае сёння — абудзілі ўспаміны аб мінулым. Дуброўскі.
адасо́блены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адасобіць.
2. у знач. прым. Выдзелены ў гаворцы інтанацыяй і паўзамі, на пісьме — знакамі прыпынку. Адасоблены прыдатак. Адасобленае словазлучэнне.
адаспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; ‑спімся, ‑спіцеся; зак.
Аднавіць сілы працяглым сном пасля доўгай бяссонніцы; выспацца. [Алесь] парашыў пайсці дамоў паабедаць, ды як належыць адаспацца, але з гэтага намеру нічога не выйшла. Броўка. Толя за гэты час адаспаўся ў дзедавай будцы, адагрэўся каля жалезнай печкі. Якімовіч.
адаспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; ‑спім, ‑спіцё; зак.
Разм. Праспаць пэўны час; паспаць пасля начной змены, дзяжурства і пад. Паўсутак адаспаць.
адасса́ць, ‑ссу, ‑ссеш, ‑ссе; ‑сеем, ‑ссяце; каго-што.
Выссаць нейкую колькасць малака ці якой іншай вадкасці.