Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абскрэ́бвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абскрэбваць.

абскрэ́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абскрэбці.

абскрэ́бены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абскрэбці.

абскрэ́бці, ‑скрабу, ‑скрабеш, ‑скрабе; ‑скрабём, ‑скрабяце; пр. абскроб, ‑скрэбла і ‑скрабла; зак., што.

Ачысціць што‑н., скрабучы яго паверхню. [Хлопчыкі] ужо абскрэблі сабе па адной [моркве]... Кавалёў.

абскрэ́бціся, ‑скрабецца; пр. абскробся, ‑скрэблася і ‑скраблася; зак.

Ачысціцца, вызваліцца ад чаго‑н.

абску́баны і абску́бены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абскубці.

2. у знач. прым. Неакуратна, дзе-нідзе з пропускамі паскубены. Валасы яе былі як абскубаныя і пасмамі прылягалі да ілба і шчок. Вітка. Стажок парадкам абскубаны — стаіць блізка ля дарогі. Навуменка. // перан. Пра абшарпанага, абдзёртага ў бойцы чалавека. [Цярэшка:] — Эх і ўрэжу ж гэтаму абскубанаму афіцэрыку. Грахоўскі.

абскуба́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да абскубаць.

абскуба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абскубці.

абску́бванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абскубваць — абскубці.

абску́бвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абскубваць.