Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аблётаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і аблята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Лётаючы, пабываць у многіх месцах. Аблётала, напэўна, сотні кветак За кожнай кропелькай пчала. Корбан. // перан. Разм. За кароткі час пабываць у многіх месцах. [Вова] і праўда назаўтра аблётаў увесь горад. Марціновіч.

2. Выпрабаваць; праверыць у выпрабавальным палёце самалёт, дырыжабль і пад. Аблётаць новыя машыны.

аблётваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аблётаць.

абліва́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абліваць — абліць і аблівацца — абліцца.

2. Водная працэдура. Ранішнія абліванні і абціранні.

абліва́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абліваць.

абліва́ха, ‑і, ДМ ‑васе, ж.

Разм. Зімовы дождж, які замярзае на зямлі, дрэвах, утвараючы ледзяную скарынку; галалёд. Усё абмярзала ў паветры. На дрэвах аддзіраліся галіны. Даўно людзі не помнілі такой аблівахі. Лобан.

абліва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абліцца.

2. Зал. да абліваць.

•••

Сэрца кроўю абліваецца гл. сэрца.

абліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абліць.

аблігацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з выпускам аблігацый пазыкі. Аблігацыйная пазыка.

абліга́цыя, ‑і, ж.

Каштоўная папера, якая дае яе трымальніку даход у выглядзе выйгрышу або працэнтаў ад яе намінальнай вартасці. Аблігацыі дзяржаўнай пазыкі. Выйграць па аблігацыі.

[Ад лац. obligatio — абавязацельства.]

аблі́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аблізаць.