Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абкла́сціся, ‑кладуся, ‑кладзешся, ‑кладзецца; ‑кладзёмся, ‑кладзяцеся; зак.

Палажыць вакол ці каля сябе многа якіх‑н. прадметаў. Абкласціся кнігамі.

абкле́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абклеіць.

абкле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.

Наклейваючы, пакрыць што‑н. чым‑н.; абляпіць. [Сцяпан] агледзеў усё: чыста пагабляваныя жоўтыя дошкі столі; квяцістыя шпалеры, якімі ён сам абклеіў сцены; ложак, стол, этажэрку. Шамякін.

абкле́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абклейваць — абклеіць.

абкле́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абклейваць.

абкле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абклеіць.

абкле́йка, ‑і, ДМ ‑йцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абклейваць — абклеіць.

абкле́йшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца абклейкай чаго‑н.

абкле́йшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да абклейшчык.

абклёўваць, ‑ае.

Незак. да абкляваць.