Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абгрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абгрызці.

абгры́зены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абгрызці.

абгры́зці, ‑грызу, ‑грызеш, ‑грызе; ‑грызём, ‑грызяце; зак., каго-што.

Грызучы, абкусаць, аб’есці. Зайцы абгрызлі ствалы маладых дрэў.

абгрэ́бены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абгрэбці.

абгрэ́бці, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. абгроб, ‑грэбла; заг. абграбі; зак., што.

Грабучы, падраўноўваючы, зняць з паверхні лішняе (пра сена, салому і інш.). Абгрэбці стог. Абгрэбці воз з сенам.

абгу́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абгульваць — абгуляць.

абгу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абгуляць.

абгуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Перамагчы каго‑н. у гульні. Абгуляць у шахматы.