абве́трыцца, ‑рыцца; зак.
1. Зазнаць уздзеянне ветру. // Зрабіцца смуглым, шурпатым, агрубелым ад ветру (пра твар, рукі, ногі і пад.).
2. Абсохнуць на ветры. К поўдню снапы на ніве абветрыліся.
абве́трыць, ‑рыць; безас. зак.
Пакінуць на паверхні чаго‑н. сляды ўздзеяння (пра вецер). // Зрабіць цёмным, шурпатым, агрубелым (пра скуру на твары, руках, нагах). [Твар] нібы абветрыла ранняй сонечнай вясной на адкрытай машыне. Пташнікаў.
абве́ў, ‑веву, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвяваць, абвейваць.
абвечарэ́ць, ‑эе; безас. зак.
Разм. Пра надыход вечара, вячэрняй цемені, змроку. Абвечарэла, пачалася мяцеліца, праз рэдкі альшэўнік гнала снег з поля. Пташнікаў.
абве́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абвешаць.
абве́шацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Увешаць сябе чым‑н.; навешаць на сябе многа чаго‑н. Абвешацца гранатамі.
абве́шаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Развешаць што‑н. па ўсёй паверхні або вакол чаго‑н.; увешаць. У роднай хаце ўсё па-новаму трывожыць. Рамак гэтых нарабіў бацька. Усе сцены абвешалі. Мыслівец.
абве́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абвешацца.
2. Зал. да абвешваць.
абве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абвешаць.
абве́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абвясціць.