Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абмата́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абматаць.

абмата́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Абматаць сябе чым‑н. Абматацца вяроўкаю.

абмата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абкруціць, апавіць чым‑н. некалькі разоў. Пайшоў чорт, абматаў стог вяроўкамі і павалок. Якімовіч.

абматыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Ускапаць матыкаю зямлю вакол чаго‑н.; акучыць, абгарнуць. Абматыкаваць ягадныя кусты.

абматы́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Тое, што і абматыкаваць.

абмаўля́цца, ‑ляюся, ‑ляешся, ‑ляецца.

Незак. да абмовіцца.

абма́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Махаючы чым‑н., абдаваць сябе струменем паветра (звычайна для ахаладжэння). Пасажыры паадчынялі вокны, абмахваліся хустачкамі. Мяжэвіч. // Узмахамі адганяць ад сябе (мух, камароў і пад.). Пакуль цётка хадзіла ў хату па вядро, [карова] стаяла каля студні, над карытам з зялёным машком на дне, абмахвалася ад заедзі і, памыкваючы, прасіла піць. Лужанін.

абма́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Махаючы чым‑н., абдаваць паветрам (звычайна для ахаладжэння). Абмахваць твар.

2. Незак. да абмахнуць (у 2 знач.). // Махаючы чым‑н., адганяць мух, камароў і пад. Абмахваць галінкай аваднёў.

абмахну́цца, ‑ну́ся, ‑не́шся, ‑не́цца; ‑нёмся, ‑няце́ся; зак.

1. Аднакр. да абмахвацца.

2. перан. Памыліцца. Ды леснікі здарэнне зналі. Калі Абрыцкі абмахнуўся І пад Пшавару падвярнуўся. Колас.

абмахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Аднакр. да абмахваць (у 1 знач.).

2. Хуткім лёгкім узмахам ачысціць што‑н. ад чаго‑н. (пылу, снегу і пад.). Абмахнуць стол. // Хутка, лёгка правёўшы рукою па чым‑н., скінуць што‑н. І бацька жылістай рукой Слязінкі абмахнуць стараўся. Гаўрусёў.