абі́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаны, служыць для абіўкі; які ужываецца пры абіўцы. Абівачныя матэрыялы. Абівачная тканіна.
аб’і́нелы, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты інеем. Аб’інелае дрэва.
аб’і́нець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Пакрыцца інеем з усіх бакоў. Усё наўкола аб’інела — хаты, платы, дрэвы. Пташнікаў.
аб’і́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аб’інець.
абіра́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той, хто беспадстаўна вымагае або бярэ з другога непамерную плату, запрошвае высокую цану і пад.
абіра́лаўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Разм. Вымаганне занадта вялікай платы, запрошванне вялікай цаны і пад.
абіра́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абіраць — абабраць.
абіра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абіраць (у 1 знач.).
2. у знач. прым. Ачышчаны ад лушпін. Абіраная бульба.
3. у знач. прым. Зняты з дрэва (пра садавіну). Абіраныя яблыкі.
абіра́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да абіраць.
абіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
1. Незак. да абабраць.
2. Незак. да абраць.