Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аднадо́мнасць, ‑і, ж.

Знаходжанне мужчынскіх (тычынкавых) і жаночых (песцікавых) кветак на адным каліве расліны.

аднадо́мны, ‑ая, ‑ае.

Такі, у якога мужчынская (тычынкавыя) і жаночыя (песцікавыя) кветкі знаходзяцца на тым самым каліве. Аднадомныя расліны.

аднаду́мец, ‑мца, м.

Чалавек аднолькавых з кім‑н. думак, поглядаў, перакананняў. З маладых год Людвік глыбока паважаў бацькавы погляды на жыццё, заўсёды быў яго аднадумцам і супольнікам у барацьбе з эксплуататарамі. Кулакоўскі.

аднаду́мнік, ‑а, м.

Тое, што і аднадумец. Валяслаў быў.. бацькаў .. самы гарачы аднадумнік. Чорны.

аднаду́мны, ‑ая, ‑ае.

Прасякнуты аднадумствам; які мае агульнасць думкі, поглядаў, перакананняў. Аднадумнае рашэнне.

аднаду́мства, ‑а, н.

Адзіны кірунак думак; згода ў поглядах. У гомане, які за імі [словамі] ўзняўся, не чуваць было ўжо дружнага аднадумства — пайшло па натоўпе блытанае замяшанне. Зарэцкі.

аднаду́шнасць, ‑і, ж.

Адзінства думак, пачуццяў, настрояў.

аднаду́шны, ‑ая, ‑ае.

Які прымаецца, выказваецца ўсімі, прасякнуты згодай, адзінствам; дружны. Аднадушнае адабрэнне.

аднаду́шша, ‑а, н.

Тое, што і аднадушнасць.

аднажы́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які складаецца з адной жылы. Аднажыльны кабель.