адблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Вызваліць, развязваючы, знімаючы вяроўку, нітку і пад.
адблы́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да адблытацца.
адблы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адблытаць.
адбо́й, ‑ю, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. адбіваць — адбіць (у 2 знач.) і адбівацца — адбіцца (у 2 знач.).
2. Гукавы сігнал, які апавяшчае аб заканчэнні чаго‑н. Дзяжурны афіцэр пасля адбою Абход чарговы робіць. Зарыцкі. Даў адбой гарніст, і ўсе мы Спаць паклаліся на сене. Нядзведскі. // перан. Перапынак у працы, дзеянні; спачын. Ні ўдзень, ні ўноч не ведалі адбою мы. Макаль.
3. Маркіровачны малаток. Знайшлі два пні сантыметраў па трыццаць, пабілі іх штрафным адбоем. Ермаловіч. // След, знак ад маркіровачнага малатка. [Хама Хаміч:] — Пад’едзьце, Лявон Свірыдавіч, бліжэй... Бачыце — адбою на бярвеннях няма. — Ну, адбою тут вы не знойдзеце, — спыніў яго Лявон Свірыдавіч, — гэта ж верхавіны, а адбой на камлях. Корбан.
•••
Адбою няма (не будзе) ад каго-чаго гл. няма.
Біць (даць) адбой гл. біць.
адбо́йка, ‑і, ж.
Спец. Аддзяленне кавалкаў выкапняў ці пароды ад масіву.
адбо́йны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для адбівання чаго‑н. Адбойны малаток.
адбо́йшчык, ‑а, м.
Горнарабочы, які пры дапамозе адбойнага малатка аддзяляе кавалкі карысных выкапняў ад масіву.
адбо́р, ‑у, м.
Дзеянне паводле дзеясл. адбіраць — адабраць 1 (у 5 знач.).
•••
Натуральны адбор — працэс развіцця жывой прыроды, у якім захоўваюцца арганізмы найбольш прыстасаваныя да ўмоў жыцця.
Штучны адбор — адзін з асноўных метадаў селекцыі, які ляжыць у аснове стварэння і паляпшэння чалавекам парод свойскай жывёлы і сартоў культурных раслін.
адбо́рачны, ‑ая, ‑ае.
Які створаны і служыць для адбору каго‑н. Адборачная камісія. Адборачныя спартыўныя сустрэчы.
адбо́рка, ‑і, ж.
Спец. Выстругванне адмысловым гэблікам-адборнікам фігурнай паверхні чаго‑н. Адборка карніза.