Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абшчы́пвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абшчыпваць.

абшчы́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абшчыпаць.

абшыва́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Той, хто ўсіх абшывае; кравец. Тут, дзе бацька ягоны — вандроўны кравец, На ўсю воласць Адзін абшывала, ад Шацілак у Пайду, Ад Найды ў Дварэц Пахадзіў гэтым шляхам нямала. Зарыцкі.

абшыва́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Лодка з дошак, у адрозненне ад чаўна, які выдзёўбваецца з суцэльнага ствала дрэва. У адзін з такіх дзён я ўзяў вуды, пераплыў на абшыванцы Дняпро і па дарозе падаўся да віроў, на дальні заварот. Лупсякоў.

абшыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абшываць — абшыць.

абшыва́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае звонку якую‑н. абшыўку, абабіты чым‑н.

абшыва́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да абшываць.

абшыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абшыць.

абшы́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для абшыўкі. Абшывачны дзюралюмін.

абшы́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абшыць.