абцяка́льны, ‑ая, ‑ае.
1. З вонкавымі абрысамі, што забяспечваюць пры руху найменшае супраціўленне паветра. Абцякальная форма.
2. перан. Кніжн. Які абыходзіць спрэчныя пытанні. Абцякальны адказ.
абцяка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абцякаць — абцячы.
абцяка́ць, ‑ае; незак., што.
1. Агінаць, абыходзіць што‑н. у сваім цячэнні. Вада з абодвух бакоў абцякала камень. □ Моцны вецер б’е ў твар, з сілай абцякае цела. Шынклер. // Абходзіць, аб’язджаць, абмінаючы каго‑, што‑н. Абцякаючы фурманкі, статак авечак імчаўся па дарозе.
2. Разм. Сцякаць з чаго‑н. мокрага (пра вадкасць). З бялізны абцякала вада.
абцярпе́цца, ‑цярплюся, ‑церпішся, ‑церпіцца; зак.
Разм. Звыкнуцца з чым‑н. непрыемным, з якімі‑н. непаладкамі. Пад канец другога тыдня астрожная адзінота і нуда сталі менш мучыць Максіма. Ён абцярпеўся і пачаў крыху прывыкаць да ўсяго гэтага. Машара.
абцярэ́блены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абцерабіць.
абцярэ́бліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абцярэбліваць — абцерабіць.
абцярэ́блівацца, ‑аецца; незак.
Зал. да абцярэбліваць.
абцярэ́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абцерабіць.
абця́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абцяць.
абця́ць, абатну, абатнеш, абатне; абатнём, абатняце; заг. абатні; зак., каго-што.
Абсячы канцы чаго‑н., верхавіну дрэва і пад. // перан. Раптоўна спыніць якое‑н. дзеянне.