абно́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абнасіцца (у 2 знач.).
2. Зал. да абношваць.
абно́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абнасіць.
абню́ханы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абнюхаць.
абню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Абнюхаць адзін аднаго (пра жывёл). Калі [Андрэй] запрог.. [кабылу] у плуг разам з Гнядым, то яны спачатку абнюхаліся, потым пагрызліся, але хутка памірыліся. Чарнышэвіч. // перан. Разм. груб. Пазнаёміцца, завесці сувязі. [Хоміч:] — Я гэтаму хлюсту, Зыгмусю, буду зубы загаворваць, а ты ідзі бяры.. [Чэсю] танцаваць. Раз, другі, пакуль троху абнюхаецеся, а тады — з вачэй. Брыль.
2. Разм. Абнюхаць вакол сябе, прынюхацца. Воўк выйшаў на дарогу, абнюхаўся.
абню́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Панюхаць з усіх бакоў. Мядзведзіца, нібы скрозь сон, узняла галаву і абнюхала егера. В. Вольскі.
2. Знайсці, нюхаючы; знюхаць. Сабака абнюхаў след. // перан. Разм. Агледзець, абследаваць, выведаць, уважліва пазнаёміцца з чым‑н. [Грыцук:] — Першыя пойдзем мы. Абгледзім, абпюхаем. Навуменка.
абню́хванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнюхваць — абнюхаць і абнюхвацца — абнюхацца.
абню́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абнюхаць.
абнядо́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і абяздолены.
2. у знач. наз. абнядо́лены, ‑ага, м.; абнядо́леная, ‑ай, ж. Той, хто пазбаўлены долі; няшчасны. Сагрэць трэ было Беспрытоннага, Слёзы высушыць Абнядоленым. Купала.
абняду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Страціць сілы, аслабець; захварэць. [Тоня:] — Без цябе абыдуцца. Паглядзі на сябе, які стаў... Абнядужаў зусім. Новікаў.