Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аджына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аджаць.

аджы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад аджыць (у 1 знач.).

2. у знач. прым. Мінулы, пражыты. Спявае дзед песню, а дзедавы думкі сваю песню спяваюць, невясёлую песню, песню аджытага жыцця. Колас.

3. у знач. прым. Які аджыў сваё; не адпавядае сучаснасці; аджылы. Былі і іншыя вар’яты, Што неслі цемру ў свет і жах. А дзе сягоння тыя каты?.. Не ад зямлі, не ад народу, Не ў іх імя ішлі яны, Аджытай цемры звестуны. Такім няма, не будзе ходу. Колас.

4. у знач. наз. аджы́тае, ‑ага, н. Тое, што аджыло.

аджы́ўшы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. пр. ад аджыць.

2. у знач. прым. Які аджыў сваё, не адпавядае сучаснасці. Аджыўшая тэорыя. Аджыўшыя погляды.

3. у знач. наз. аджы́ўшае, ‑ага, н. Тое, што аджыло. Разагнала.. [рэвалюцыя], як вецер разганяе хмары, старое і аджыўшае, прагнала сваіх ворагаў. Каваль.

4. Дзеепрысл. пр. зак. ад аджыць.

аджы́цца, ‑жывецца; зак.

Прайсці, прамінуць, перажыцца. [Галена:] — Што было, тое аджылося, а што будзе, тое важней. Чорны.

аджы́ць, ‑жыву, ‑жывеш, ‑жыве; ‑жывём, ‑жывяце; зак.

1. Пражыць, адслужыць свой час. Прыходзіла бабуля, уздыхала, жалілася на хваробы і старасць: глядзі ж, беражы сябе, дзетка, мы ўжо аджылі сваё. М. Стральцоў. // перан. Адысці ў мінулае, ліквідавацца. Не пакладайцеся на цуды, Бо аджылі свой век яны. Колас. [Апановіч:] — Фёдар Андрэевіч, добрая яна рэч — каса, а ўсё ж аджыла яна сваё. Кірэйчык. // Перастаць адпавядаць патрабаванням сучаснасці; устарэць.

2. Вярнуцца да жыцця, стаць зноў жывым; ажыць. Не мала прайшло часу, пакуль, нарэшце, з рота і носа Казіка пайшла вада. Яшчэ некалькі хвілін — і ён дыхнуў. — Аджыў, бедненькі, — сказала бабка Аксіння і заплакала. Чарнышэвіч. // Аднавіць сілы, зрабіцца бадзёрым, трапіўшы ў іншыя ўмовы.

3. Абудзіцца з надыходам вясны, ажыць, зазелянець. Прайшоў дождж, і аджыла ніва. // Пажвавець, акрыяць духам. Прыйшла вясна. Яна адчувалася ўсюды: нават вераб’і і тыя аджылі і весела скакалі па чорных вуліцах, шукаючы сабе пажывы. Чарнышэвіч.

адзаві́зм, ‑у, м.

Апартуністычная плынь у РСДРП, што ўзнікла пасля рэвалюцыі 1905 г. і патрабавала адазвання сацыял-дэмакратычных дэпутатаў з Дзяржаўнай думы і аднаўлення ад легальных форм масавай партыйнай работы.

адзаві́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік адзавізму.

адзаві́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да адзавізму.

адза́ду, прысл.

Разм. Тое, што і ззаду. Калі параўняліся людзі з дубам, тады.. тыя, што ішлі адзаду, пацяглі за рукавы пінжака пана Зыгмунта. Лынькоў.

адзалі́ць, ‑залю, ‑золіш, ‑золіць; зак., што.

Спец. Апрацаваць (шкуры) вапнавым растворам для выдалення шэрсці.