аджыты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад аджыць (у 1 знач.).
2. у знач. прым. Мінулы, пражыты. Спявае дзед песню, а дзедавы думкі сваю песню спяваюць, невясёлую песню, песню аджытага жыцця. Колас.
3. у знач. прым. Які аджыў сваё; не адпавядае сучаснасці; аджылы. Былі і іншыя вар’яты, Што неслі цемру ў свет і жах. А дзе сягоння тыя каты?.. Не ад зямлі, не ад народу, Не ў іх імя ішлі яны, Аджытай цемры звестуны. Такім няма, не будзе ходу. Колас.
4. у знач. наз. аджытае, ‑ага, н. Тое, што аджыло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)