Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абе́днены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абядніць.

абе́дня, ж.

Набажэнства ў хрысціян, якое адбываецца раніцай або днём. Глухому поп другі раз абедню не служыць. Прымаўка.

абезгало́віць, ‑лоўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак., каго-што.

1. Зняць, адсячы галаву каму‑н.

2. перан. Пазбавіць што‑н. (рух, рэвалюцыю і пад.) яго правадыра, кіраўніцтва. Абезгаловіць паўстанне.

абезгало́сець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Пра спевакоў — страціць голас; зрабіцца безгалосым.

абезгало́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абезгаловіць.

абезгало́ўліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абезгалоўліваць — абезгаловіць.

абезгало́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абезгаловіць.

аб’е́зд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. аб’язджаць — аб’ехаць (у 1–3 знач.).

2. Месца з часовай дарогай, па якім можна аб’ехаць. Веласіпед лёгка каціўся наперад, пакідаючы ззаду пад’ёмы і спускі, масты і аб’езды. «Беларусь».

3. Уст. Конны дазор. Дзесьці недалёка залескаталі па бруку конскія падковы — ехаў аб’езд. Гартны.

аб’е́зджаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аб’ездзіць.

аб’е́здзіцца, ‑дзіцца; зак.

Разм.

1. Прывыкнуць хадзіць у вупражы, пад сядлом (пра каня).

2. Ад язды стаць больш прыдатным; абкатацца, прыцерціся (пра машыны, агрэгаты і пад.).

3. Зрабіцца прыдатным для язды, абцерціся (пра дарогу).