абду́манасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць абдуманага. Тут можа нават і не было хоць бы якой выразнай абдуманасці, але Вялічка забраў яго [Кадаўбіцкага] вінтоўку і ўсе патроны. Чорны.
абду́маны, ‑ая, ‑ае.
Зроблены свядома, усвядомлены. Абдуманы крок.
абду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Абмеркаваць, асэнсаваць, сабрацца з думкамі. Віктар не хадзіў самотна па вуліцы пасля таго, як балюча пакрыўдзіў бацьку і жонку, не шукаў такога прытулку, дзе можна было б спакойна абдумацца, заглянуць самому сабе ў душу. Кулакоўскі.
2. Перадумаць, прыйсці да іншага рашэння. Дзядок перш здзіўлена вылупіў вочы, потым хацеў усміхнуцца, але абдумаўся і замест гэтага напусціў на сябе дзелавы выгляд. Зарэцкі.
абду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Папярэдне ў думках разгледзець усе магчымыя акалічнасці, дэталі чаго‑н.; усебакова ўзважыць; падумаўшы, вырашыць. Абдумаць пытанне. Абдумаць маршрут. □ Дзед жа Талаш за гэты час абдумаў план свайго далейшага дзеяння. Колас.
абду́мванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдумваць — абдумаць.
абду́мвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абдумацца.
2. Зал. да абдумваць.
абду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абдумаць.
абду́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абдурыць.
абду́рванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдурваць — абдурыць.
абду́рвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да абдурваць.