Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адухаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да адухавіць.

адухо́ўленасць, ‑і, ж.

Уласцівасць адухоўленага.

адухо́ўлены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адухавіць.

2. у знач. прым. Які выяўляе актыўную работу думкі, хараство, высакароднасць душы. Адухоўлены твар. □ [Паўлюк] любіў выступаць перад людзьмі, асабліва перад моладдзю. Калі выходзіў на сцэну, увесь быў адухоўлены, узрушаны. Сабаленка.

адушаві́ць, ‑шаўлю, ‑шавіш, ‑шавіць; зак., што.

Надзяліць уласцівасцямі жывых істот.

адушаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адушаўляць — адушавіць.

адушаўлёнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць адушаўлёнага.

адушаўлёны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адушавіць.

2. у знач. прым. Які належыць да свету жывых істот; жывы. // Які адносіцца да катэгорыі назоўнікаў, што азначаюць назвы жывых істот. Адушаўлёны назоўнік.

адушаўля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да адушаўляць.

адушаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да адушавіць.