Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адпампо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адпампаваць.

адпанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

1. Пражыць нейкі час у раскошы, па-панску. [Любка:] — А цяпер мая справа — Спі, гуляй — маю права. За цябе адгуляю, За цябе адпаную. Бялевіч.

2. Разм. Скончыць, перастаць панаваць, кіраваць кім‑н. Адпанавалі багацеі.

адпа́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аддарыць.

адпа́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпарваць — аддарыць.

адпа́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адпарыцца.

2. Зал. да адпарваць.

адпа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адпарыць.

адпа́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпарыць.

адпаро́цца, ‑порацца; зак.

Адарваўшыся па шве, аддзяліцца (пра што‑н. прышытае).

адпаро́ць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак., што.

Разрэзаўшы, разарваўшы ніткі па шве, аддзяліць прышытае. Адпароць каўнер. □ Жонка — не рукаў, не адпораш. Прыказка.

адпары́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адпарыраваць.