аб’я́ва, ‑ы, ж.
Паведамленне, якое даводзіцца да ўсеагульнага ведама. Павесіць аб’яву. Аб’ява пра набор спецыялістаў. □ Дзядзька Антось натрапіў на аб’яву, што за Слуцкам нейкая пані ўраздроб прадае зямлю. С. Александровіч.
аб’яві́цца, ‑яўлюся, ‑явішся, ‑явіцца; зак.
1. З’явіцца, выявіцца; знайсціся. Пайшла чутка па ваколіцы, што аб’явілася такая бабка-шаптуха, якая вельмі ж добра лечыць і людзей і жывёлу. Якімовіч. // Падаць вестку; аказацца. [Аўген:] — Дык не гаруй, мая нябога — Яшчэ аб’явіцца твой брат. Колас.
2. Выказаць жаданне што‑н. зрабіць. — Давай, Мікодымка, я пацягаю [вяроўку па полі], а ты пішы ў свае метрыкі, — адразу аб’явіўся Цярэшка. Грахоўскі.
аб’яві́ць, ‑яўлю, ‑явіш, ‑явіць; зак., што.
Тое, што і абвясціць.
аб’яда́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той (тая), хто аб’ядае другіх.
аб’яда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да аб’есціся.
2. Зал. да аб’ядаць.
аб’яда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аб’есці.
•••
Бакі аб’ядаць — заўсёды сварыцца з кім‑н., дрэнна жыць у сям’і.
аб’ядзе́нне, ‑я, н.
Разм. Пра што‑н. вельмі смачнае. — О, шашлык — гэта, брат, аб’ядзенне! Трэба ўзяць бараніну, парэзаць яе на кусочкі і вымачыць у розных прыправах. С. Александровіч.
аб’ядна́льнік, ‑а, м.
Той, хто аб’ядноўвае каго‑, што‑н.